Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

В категорииМероприятия
Автор Admin

11 снежня 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад-сярэдняя школа №22 г. п. Балбасава імя С. І. Грыцаўца» адбылося 2 пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме ”Кантрольна-ацэначная дзейнасць як складнік метадычнай кампетэнцыі настаўніка беларускай мовы і літаратуры“. Мэта: павышэнне якасці адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“ з улікам асаблівасцей кантрольна-ацэначнай дзейнасці.

У межах пасяджэння былі разгледжаны пытанні:

1.      Выкананне рэкамендацый па выніках рэспубліканскай кантрольнай работы як сродак павышэння якасці адукацыі.

2.      Работа над памылкамі і аналіз кантрольных (пісьмовых) работ па беларускай мове як адзін са сродкаў павышэння якасці ведаў вучняў.

3.      Прамежкавы і тэматычны кантроль: падрыхтоўка, адбор і стварэнне заданняў, ацэньванне.

4.      Ацэньванне творчых і кампетэнтнасна арыентаваных заданняў.

5.      Практыкум.  Ацэньванне рэальных вучнёўскіх работ і абмеркаванне атрыманых вынікаў.

У пачатку пасяджэння перад настаўнікамі выступіў намеснік дырэктара па вучэбная рабоце Клімянкова К.С., які паведаміў пра тое, як абнавілась установа за апошнія гады, што было зроблена і што плануецца.

Навукова-метадычны блок уключаў у сябе два пытанні. Настаўнік школы № 21 г. Оршы паведаміла аб выкананні рэкамендацый па выніках рэспубліканскай кантрольнай работы. Шклярава С. А. – настаўнік Барздоўскай ДС/СШ – падзялілася вопытам работы па карэкцыйнай дзейнасці (работа над памылкамі і аналіз пісьмовых работ)  на ўроках беларускай мовы.

Пад час вучэбна-метадычнага блока настаўнікі наведалі адкрыты ўрок у 6 класе па тэме ”Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі“ (настаўнік – Давыдзенка Т.П.), практыкавалісь у падрыхтоўцы, адборы і стварэнні заданняў для прамежкавага і тэматычнага кантролю (настаўнік — СШ № 12 Станкевіч А. Ф.), ацэньванні творчых і кампетэнтнасна арыентаваных заданняў (настаўнік — СШ № 20 Пераверзева Т. У.).

На прыканцы пасяджэння перад настаўнікамі выступіў кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання Саўчанка А.М., якая падвяла вынікі плённай працы настаўнікаў, агучыла тэму і мэту наступнага пасяджэння.

Пад час рэфлексіі намеснік дырэктара Клімянкова К.С. падняла настрой настаўнікаў жартоўным тэстам. Усе засталіся задаволенымі.

Оставить комментарий

*

42672409