Экалагічная тэма ў творах беларускіх пісьменнікаў

В категорииМероприятия
Автор Admin

Трэба нам і захады і меры,

Каб між светлых беларускіх рос

Зноў расцвіў чаравічок венерын

І званочак сіні ў лесе рос.

Пімен Панчанка.

 

У 6-х класах прайшоў вельмі цікавы ўрок беларускай літаратуры. Тэма ўрока — “ Зямля мая – зялёны дом”.

Вучні павінны былі абагульніць і паглыбіць свае веды па экалагічнай тэме па творах беларускіх пісьменнікаў. Вучні працавалі з падручнікамі, карткамі па тэме, рыхтавалі вусныя паведамленні пра Чырвоную кнігу, самастойна падабралі фаназапісы да ўрока. У групах рыхтавалі праекты “Неабходнасць захавання законаў прыроды” і “ Прапановы па паляпшэнні ўзаемаадносінаў чалавека і прыроды”. Дзяўчынкі і хлопчыкі абаранялі свае праекты, прыдумвалі заклікі ў абарону прыроды.

Стала зразумела, што ў вучняў ёсць жыццёвы вопыт і веды, якія яны набылі на ўроках літаратуры пры вывучэнні твораў на экалагічную тэму. Школьнікі ўзгадалі творы «Сармацкае кадзіла» Пімена Панчанкі, «Стары бабёр» Алеся Жука і «Алені» Івана Пташнікава.

Я ўпэўнена, што гэты ўрок—першы крок у барацьбе падлеткаў за будучыню планеты, што вучні асэнсавалі значнасць экалагічнай праблемы і ўсвядомілі: кожны цывілізаваны чалавек павінен актыўна ўдзельнічаць у захаванні прыроды для сваіх дзяцей і ўнукаў.

Настаўнік Сідаровіч Ю.А.

Оставить комментарий

*

42672409